Журналіста з Брэстчыны асудзілі на паўтара года — за "абразу Лукашэнкі"
Суд Іванаўскага раёна прысудзіў паўтара года калоніі журналісту сайта "Першы рэгіён" Сяргею Гардзіевічу, піша 1reg.by.
Журналіста вінавацілі ў абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго, а таксама ў абразе двух міліцыянтаў у чаце аднаго з тэлеграм-каналаў — Ківеля і Чарнышкова. Кожнаму з міліцыянтаў Гардзіевіч павінен заплаціць па 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды — так вырашыў суд.
Вынясенне прысуду двойчы адкладвалі, у тым ліку таму што Гардзіевіч губляў прытомнасць.
Да вынясення прысуду журналіст быў пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Пасля абвяшчэння прысуду Гардзіевіча ўзялі пад варту ў зале суда. Праваабаронцы адзначылі, што з гэтага моманту ён зноў лічыцца палітвяўнем.
У тэрмін адбыцця пакарання яму залічылі некалькі дзён затрымання і тэрмін хатняга арышту ў снежні-красавіку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.