Журналістаў Еўрарадыё вызвалілі з Цэнтральнага РУУС
Журналістаў Еўрарадыё Міхася Ільіна і Арцёма Маёрава каля 23-й гадзіны вызвалілі з РУУС Цэнтральнага раёна Мінска.
Разам з імі адпусцілі журналістаў Радыё "Свабода" Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка.
Як распавядала Еўрарадыё, журналістаў затрымалі падчас жывога эфіру. Міхась Ільін паспеў крыкнуць "Мы журналісты", але сілавікоў у цывільным гэта не спыніла. Журналістаў спярша пасадзілі ў мікрааўтобус, потым перасадзілі ў аўтазак да іншых затрыманых.
Увечары 14 ліпеня ў Мінску быў затрыманы яшчэ шэраг журналістаў іншых СМІ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.