Журналістаў "Нашай Нівы", затрыманых на акцыі маладафронтаўцаў, выпусцілі
Журналістаў "Нашай Нівы" Мікіту Недаверкава і Ірыну Арахоўскую, якіх затрымалі падчас маладафронтаўскай акцыі ў цэнтры Мінска, ў 10.40 выпусцілі з пастарунку. Каля гадзіны журналісты правялі ў Цэнтральным РУУС, піша nn.by.
Нагадаем, зранку 8 снежня сябры "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) вывесілі 25 сцягоў на праспекце Незалежнасці ў Мінску. На маладафронтаўцаў склалі адміністратыўныя пратаколы. А журналістаў "Нашай Нівы" затрымалі міліцыянты. Яны заявілі, што падчас акцыі да патрульнай машыны падыйшоў нейкі чалавек і паведаміў, што журналісты ўдзельнічалі ў акцыі.
Паўгадзіны міліцыянты правяралі дакументы ў журналістаў, а потым урэшце затрымалі.