Журналістаў, якія асвятляюць пратэсты, могуць прыраўняць да іх ўдзельнікаў

Журналістаў, якія асвятляюць пратэсты, могуць прыраўняць да іх ўдзельнікаў

У Беларусі журналістаў, якія асвятляюць несанкцыянаваныя акцыі, могуць прыраўняць да іх ўдзельнікаў. Пра гэта smartpress.by распавёў старшыня грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Генадзь Давыдзька. Паводле яго слоў, рыхтуюцца папраўкі ў закон аб СМІ.

"Цяпер у зменах у закон аб СМІ, калі мерапрыемства не дазволена па законе, то любы журналіст, які знаходзіцца там, ужо не журналіст, а проста грамадзянін, які ўдзельнічае ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, — гаворыць Давыдзька. — Я лічу гэта правільна".

Кіраўнік "Белай Русі" лічыць, што часта несанкцыянаванае мерапрыемства праводзіцца выключна для таго, каб яно патрапіла ў СМІ. Генадзь Давыдзька хоча, каб журналісты ў нашай краіне былі "лаяльныя" і "законапаслухмяныя".

"Інфармацыйная вайна ў сваім апагеі, адзін крок да гарачай фазы, — працягвае Давыдзька. — І трэба ўжо прывыкаць жыць па ваенным часе, г. зн. адказваць за сваё слова, учынак і адказнасць іншая".

Пра іншыя змены ў закон аб СМІ можна паглядзець тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі