Журналістку Кацярыну Андрэеву перавялі з гомельскай калоніі №4
Журналістка "Белсата" Кацярына Андрэева пераведзеная з гомельскай папраўчай калоніі №4. Лісты, якія людзі пісалі ёй у калонію, вяртаюцца адпраўнікам з паметкай: "Адрасата няма ў ПК". .
Куды перавялі Кацярыну — пакуль невядома. Гэта можа быць СІЗА (калі на яе пачалі новую крымінальную справу) ці турма (калі яе вырашылі за нешта пакараць). У любым выпадку перавод азначае пагаршэнне ўмоваў утрымання журналісткі.
Раней з гомельскай жаночай калоніі ў турму пераводзілі іншую палітзняволеную — грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ. Так яе спрабавалі змусіць напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.
18 лютага Хершэ была вызваленая з-за кратаў дзякуючы намаганням швейцарскіх дыпламатаў. У зняволенні яна правяла 17 месяцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.