Журналістку Кацярыну Андрэеву, затрыманую ў Курапатах, выпусцілі з міліцыі

Журналістку Кацярыну Андрэеву, затрыманую ў Курапатах, выпусцілі з міліцыі

Журналістку Кацярыну Андрэеву адпусцілі з Бараўлянскага аддзелу міліцыі. Паводле інфармацыі тэлеканала "Белсат", на яе склалі пратакол за "незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ" (артыкулу 22.9 Адміністрацыйнага кодэксу).

Як паведамляла Еўрарадыё, Андрэеву затрымалі падчас акцыі абаронцаў Курапатаў. Сёння міліцыя перашкодзіла абаронцам мемарыяла паставіць намёты насупраць рэстарана "Поедем поедим". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі