Журналістку Кацярыну Барысевіч паставілі на ўлік як схільную да экстрэмізму
Журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч, асуджаную па справе пра "нуль праміле", паставілі на ўлік як схільную да экстрэмізму. Пра гэта TUT.by даведаўся ад яе адваката Андрэя Мачалава.
Барысевіч знаходзіцца ў следчай турме ў Жодзіне. Яна павінна выйсці на волю 19 траўня.
Дарэчы, гэта не першае паведамленне пра тое, што палітычных асуджаных ставяць на прафілактычны ўлік, у тым ліку журналістаў. Раней стала вядома, што "схільнымі да экстрэмізму" прызналі Андрэя Аляксандрава і Ірыну Злобіну, а таксама журналістак "Белсата" Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.