Журналістку TUT.by Надзею Калініну вызвалілі, але суд яшчэ будзе
1 лютага ў судзе Ленінскага раёна Мінска судзілі журналістку TUT.by Надзею Калініну. 29 студзеня яна спрабавала трапіць на нараду мінскіх дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, і апынулася за кратамі.
У ДК "Камволь", дзе праходзіла мерапрыемства, Калініну не пусцілі, а калі яна сыходзіла, затрымалі. Яе вінавацяць у... правядзенні несанкцыянаванага пікета і непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі. Журналістка сваю віну не прызнала. Паводле яе слоў, у пратаколе сапраўднасці адпавядае толькі адрас затрымання.
У выніку суд (суддзя — Таццяна Шоцік) вырашыў дачакацца атрымання відэа затрымання журналісткі ў ДК "Камволь", і толькі пасля гэтага працягнуць пасяджэнне. З моманту затрымання Калінінай ужо прайшлі трое сутак, таму яе вызвалілі з Акрэсціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.