Такер Карлсан анансаваў інтэрв'ю з Уладзімірам Зяленскім

Такер Карлсан 

Такер Карлсан  / ТАСС

Амерыканскі журналіст Такер Карлсан заявіў, што дамовіўся аб інтэрв'ю з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. "Мы спрабавалі гэта зрабіць ужо два гады, асабліва інтэнсіўна пасля лютаўскага інтэрв'ю Пуціна. Справа ў тым, каб данесці да амерыканцаў такую ​​неабходную інфармацыю аб канфлікце, якая поўнасцю мяняе становішча іх краіны ў свеце", — напісаў Такер у сацсетцы Х.

У офісе Уладзіміра Зяленскага абверглі інфармацыю аб магчымым інтэрв'ю. "Спадару Такеру Карлсану варта больш уважліва правяраць свае крыніцы ў ФСБ. У прэзідэнта Украіны зусім іншы графік, і Такера Карлсана там няма",адзначыў у Facebook спікер Зяленскага Сяргей Нікіфараў.

У лютым Такер прылятаў у Маскву і запісаў вялікае інтэрв'ю з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Расiйскі прэзідэнт тады сярод іншага выклаў сваю версію гісторыі, якая, на думку Пуціна, апраўдвае расійскую агрэсію ва Украіне. У той "гістарычнай даведцы" ён узгадаў пра ВКЛ, якое "называлі Літоўска-Рускім". Пра беларусаў пры гэтым Пуцін не згадаў, як і пра тое, каго называлі "рускімі" ў тыя часы. Затое Пуцін заявіў Карлсану, што ўкраінцаў прыдумалі палякі, а таксама перадаў амерыканцу копіі нейкіх лістоў Багдана Хмяльніцкага: "Каб вы не падумалі, што я нешта прыдумляю". Пры гэтым расійскі прэзідэнт на тры стагоддзі памыліўся, калі казаў пра Люблінскую унію. Тое інтэрв'ю Пуціна Такеру разышлося на мемы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі