Жыхар Баранавічаў хаваў дома цэлы арсенал — нават процітанкавыя снарады

Жыхар Баранавічаў хаваў дома цэлы арсенал — нават процітанкавыя снарады

Цэлы арсенал выявілі міліцыянты дома ў непрацуючага 28-гадовага жыхара Баранавічаў, перадае БЕЛТА.

Супрацоўнікі шостага ўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) ГУБАЗіК МУС знайшлі ў мужчыны 9 гранат невыяўленага ўзору, а таксама РГД-33 і Ф-1, два запалы да ручных гранат, два процітанкавыя снарады 45 мм, тры артылерыйскія выбухоўнікі, сем артылерыйскіх снарадаў, у тым ліку 37 мм, 76 мм і 152 мм, мінамётную міну, 38 патронаў рознага калібру да наразной зброі, не менш за 1 кг пораху ды інш.

Паведамляецца, што за час правядзення аперацыі "Арсенал" у Брэсцкай вобласці супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі з нелегальнага абароту 53 адзінкі няўлічанай зброі і 438 боепрыпасаў.

Добраахвотна грамадзяне здалі ў міліцыю 68 адзінак незарэгістраванай зброі і больш за 4800 боепрыпасаў. За парушэнні правілаў абароту зброі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 31 грамадзянін, канфіскавана 48 адзінак зарэгістраванай зброі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі