Жыхар Ганцавіцкага раёна заплаціў $34 тысячы падатку

Жыхар Ганцавіцкага раёна заплаціў $34 тысячы падатку

Жыхар Ганцавіцкага раёна задэклараваў даход за 2017 год у памеры 576,2 тысяч рублёў (каля 298 тысяч долараў па сярэднеўзважаным курсе Нацбанка за 2017 год). Гэтыя грошы ён атрымаў з-за мяжы па дамовах за аказанне юрыдычных паслуг.

Сума выплачанага падаходнага падатку з гэтага даходу склала 74 900 рублёў (каля 38,7 тысяч долараў). Пра гэта са спасылкай на намесніка начальніка ІМПЗ па Баранавіцкага раёна паведамляе TUT.by.

Што праўда, гэта не самы высокі даход, атрыманы ў Беларусі за 2017 год. Рэкорд належыць жыхару Цэнтральнага раёна Мінска: 58 мільёнаў 862 тысячы 179 рублёў. Яму ж належыць і найбольшы сплачаны падаходны падатак: 7 млн 30 тысяч 215 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі