Жыхар Івацэвічаў купіў канапу за 3 кілаграмы манет
Жыхар Івацэвічаў здзівіў прадаўцоў мэблевай крамы. Купляючы канапу, ён вываліў на прылавак кучу аднарублёвых манет, піша сайт "Першы рэгіён".
Мужчына аддаў прадаўцам 600 манет па 1 рублі, а рэшту даплаціў папяровымі грашыма.
Вага аднарублёвай манеты (па звестках Нацбанка) — 5,6 грама. Адпаведна, 600 манет важаць 3,360 кілаграма.
Прадаўцы кажуць, што так у іх яшчэ нічога не куплялі. На пералік рублёў ім давялося затраціць пэўны час.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.