Жыхару Германіі за ноч заклалі цэглай уваходныя дзверы

Жыхару Германіі за ноч заклалі цэглай уваходныя дзверы

З непрыемным сюрпрызам сутыкнуўся на гэтым тыдні жыхар нямецкага горада Майнхаўзен. Аднойчы раніцай ён хацеў выйсці са свайго дома, але не змог адчыніць дзверы: яны былі закладзеныя цэглай. Як інфармуе Бі-Бі-Сі, невядомыя заклалі дзверы звонку цэглай за ноч.

Навошта гэта было зроблена, дагэтуль застаецца незразумелым. Магчыма, хтосьці вырашыў адпомсціць жыхару Майнхаўзена, пажартаваць над ім альбо проста пайшоў з некім у заклад. Аднак шкода, прычыненая будынку, склала 500 еўра.

Цяпер паліцыянты шукаюць зламыснікаў. Яны разглядаюць замураваныя дзверы не як жарт, а як злачынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі