Жыхары Барысава і Жодзіна атрымліваюць бандэролі, якія яны не замаўлялі

Жыхары Барысава і Жодзіна атрымліваюць бандэролі, якія яны не замаўлялі

Жыхары Барысава і Жодзіна атрымліваюць бандэролі, якія яны не замаўлялі. Яны прыходзяць накладзеным плацяжом, таму для атрымання трэба заплаціць некалькі дзясяткаў рублёў. І людзі плацяць! А ў рэальнасці сувеніры, якія знаходзяцца ў бандэролях, каштуюць у дзясяткі разоў менш, піша сайт ex-press.by.

Прыводзіцца выпадак, калі жыхар Жодзіна атрымаў паведамленне на бандэроль. Нягледзячы на тое, што яе ён не чакаў, пайшоў на пошту. Там даведаўся, што для атрымання трэба заплаціць 65 рублёў. Цікаўнасць была такая, што мужчына заплаціў! Паколькі на бандэролі быў яго адрас, імя, прозвішча і імя па бацьку, ён палічыў, што гэта сюрпрыз. Але там быў брэлок за 2 рублі, які расчараваны жодзінец адразу ж выкінуў.

Яшчэ адна жанчына не пашкадавала 70 рублёў, за бандэроль, якую ёй даслалі з Пінска. Нічога каштоўнага яна там не знайшла.

Дарэчы, калі чалавек адмовіцца атрымліваць такую бандэроль, яе праз 30 дзён адправяць назад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі