Жыхары дома пра скандальнае графіці: “уздымае настрой", “цудоўная ідэя"

Жыхары дома пра скандальнае графіці: “уздымае настрой", “цудоўная ідэя"

Скандальнае графіці на Магілёўскай 32 гатовае. Жанчыны з мясцовага ЖЭСа задраўшы галаву вывучаюць новы насценны аб'ект. Кажуць, што галоўнае, каб цяпер дзеці не пэцкалі:


"Школа побач — дзеці ходзяць, розныя надпісы пішуць, і галоўнае, каб яны не пэцкалі, не размалёўвалі тое, што зроблена для дабрабыту чалавека. А так, малюнак нам вельмі падабаецца, дзеці — гэта заўсёды цудоўна".


Маладыя мамы з дзіцячымі вазочкамі падтрымліваюць супрацоўніц ЖЭСа:


"Прыгожа, яскрава, па сэрцайку бачна, што малюнак пра саюз Беларусі і Расіі. Гэта лагічна. Вельмі ўздымае настрой".


З захапленнем адгукаецца на малюнак і дваццацігадовы Ігар:


"Някепска, прыгожа. Добрая ідэя, мне падабаецца. Вельмі прыгожа".

 

Жыхары дома пра скандальнае графіці: “уздымае настрой", “цудоўная ідэя"

Пакуль мы размаўляем з Ігарам, ля фасада спыняецца бабуля з унукамі, яна тут жыве.


"Вельмі цікавы малюнак, прыгожы, вельмі падабаецца, — усміхаецца Лідзія Аляксееўна.Напэўна, ён азначае сяброўства Мінска і Масквы, напісана ж, адразу можна здагадацца — наш сцяг і расійскі. Прыгожа, весела, ажыўляе. Дзецям таксама цікава паглядзець".

Патрыятычныя матывы бачыць у графіці і Паліна. Праўда, не зусім тыя, якія прыдумаў Мінгарвыканкам:


"Цудоўнае графіці... Мінск, Масква, — не зусім разумею... А, сяброўства? Даволі цікавая ідэя... Бачу, вось, хлопчыка з арнаментам і Пагоню ў дзяўчынкі..."

 

Жыхары дома пра скандальнае графіці: “уздымае настрой", “цудоўная ідэя"

У адзін момант з тралейбуса, што спыняецца ля дома з хлопчыкам і дзяўчынкай, высыпаюць студэнты. Яны ідуць на пары ў педуніверсітэт імя Максіма Танка, глядзяць на графіці і смяюцца.


"Мы вам як мастакі кажам... не айс, — перабіваюць адна адну студэнткі. — На Варанянскага "Чалавек без твару" падабаецца... А тут... цені, пляскаты твар, ну такі СССР!"


Афіцыйнае адкрыццё малюнка адбудзецца 8 чэрвеня ў 18.00.

 

Жыхары дома пра скандальнае графіці: “уздымае настрой", “цудоўная ідэя"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі