Жыхары Калгары прагаласавалі супраць правядзення Алімпіяды ў іх горадзе
Жыхары канадскага Калгары прагаласавалі супраць правядзення зімовай Алімпіяды і Паралімпіяды 2026 года ў іх горадзе. На рэферэндуме, у якім удзельнічала больш за 300 тысяч чалавек, 56,4% ці амаль 172 тысячы чалавек не падтрымалі ініцыятыву ўладаў правесці буйное спартыўнае мерапрыемства. Аднак афіцыйныя вынікі рэферэндума агучаць толькі 16 лістапада, а праз тры дні пасля гэтага галасаванне пройдзе ў гарадскім савеце. Зусім верагодна, што заяўка горада будзе адкліканая з Міжнароднага алімпійскага камітэта, інфармуе meduza.io.
Калгары прэтэндаваў на правядзенне Алімпіяды-2026 разам з Міланам і Стакгольмам. Рашэнне МАК аб'явіць у чэрвені наступнага года.
Калі канадскі горад адмовіцца ад Алімпійскіх гульняў, ён пазбавіцца інвестыцый у памеры 700 млн канадскіх долараў, якія планавала выдаткаваць правінцыя Альберта. Адзначым, што ў Калгары праходзіла зімовая Алімпіяда ў 1988 годзе.