Жыхары Калінкавічаў заразіліся сальманелёзам ад супрацоўніц крамы
У Калінкавічах 9 верасня з прыкметамі вострай кішэчнай інфекцыі шпіталізавалі бацьку і сына, піша "Гомельская праўда".
Яны звязалі пагаршэнне свайго здароўя з ужываннем салаты і курыцы-грыль, якія купілі ў адной з крамаў буйной гандлёвай сеткі.
Санітарна-эпідэміялагічная служба праверыла крамы і выявіла парушэнні ў тэхналогіі прыгатавання салатаў, а таксама ў якасці прыборкі. Лабараторнае абследаванне выявіла сярод персаналу хворых на сальманелёз, а таксама носьбітаў гэтага інфекцыйнага захворвання.
Санстанцыя прыпыніла працу цэха па вытворчасці паўфабрыкатаў. Адміністрацыю крамы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.