Жыхар Брэсцкай вобласці кінуў нож у міліцыянта

Нож, ілюстрацыйнае фота

Нож, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Нараду міліцыі з Ляхавіцкага РАУС, які выехаў на бытавы скандал, давялося выклікаць падмацаванне. У супрацоўніка міліцыі на месцы здарэння паляцеў нож.  

Першапачаткова міліцыю ў вёску Вялікае Падлессе выклікала жанчына. Яна скардзілася на 36-гадовага сына, казала, што ён нецвярозы і вымагае грошы. На месца выехалі ўчастковы і аператыўнік. Мужчына размаўляць з імі адмовіўся, "на патрабаванні супакоіцца кінуў у іх нож, пагражаў", кажуць у Брэсцкім УУС. Сілавікі выклікалі падмацаванне, пасля чаго мужчыну забралі ў ІЧУ.

Медагляд паказаў, што ў арганізме ў яго было 1,7 праміле алкаголю. Супраць мужчыны завялі крымінальную справу паводле артыкула "пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка АУС".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі