Жыхара Баранавічаў адправілі ў калонію за некалькі слоў пра Лукашэнку

У Беларусі толькі афіцыйна прызнаных праваабаронцамі палітвязняў паўтары тысячы / shutterstock/Fanni_2021
У Беларусі толькі афіцыйна прызнаных праваабаронцамі палітвязняў паўтары тысячы / shutterstock/Fanni_2021

Жыхара Баранавічаў адправілі ў калонію за некалькі слоў пра Аляксандра Лукашэнку. Як піша "Наш край" са спасылкай на міжраённую пракуратуру, мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ў лютым 2023-га ён распісаў некалькі сцен у пад'ездзе шматпавярховіка. У надпісах убачылі "абразу Лукашэнкі". Таксама яго прызналі вінаватым у "псаванні маёмасці".

Крымінальную справу разглядаў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы. Мужчыну асудзілі на 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Суды ў Беларусі за "абразу Лукашэнкі" не спыняюцца ўжо некалькі гадоў. У тых жа Баранавічах у чэрвені ў мясцовым універсітэце судзілі студэнтку за "публічную абразу Лукашэнкі". Яна атрымала два гады "хатняй хіміі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі