Жыхара Кобрына арыштавалі за бела-чырвоны шалік на помніку Сувораву
Бюст Суворава ў Кобрыне / ikobrin.ru
У Кобрыне на 10 сутак арыштавалі мужчыну, які павесіў бела-чырвоны шалік на помнік Сувораву, пра гэта расказваюць праваабаронцы. У пратаколе, які склалі на мужчыну, было напісана, што ён дзейнічаў наўмысна і сваімі дзеяннямі "сапсаваў эстэтычны выгляд дадзенага помніка і парушыў грамадскі парадак".
Мужчына ж кажа, шалік не ягоны: ён знайшоў яго на дарозе і вырашыў павесіць на помнік, каб гаспадар мог яго ўбачыць і забраць. Характэрна, што жыхара Кобрына затрымалі пасля скаргі "неабыякавага грамадзяніна", які патэлефанаваў у міліцыю і расказаў, што "невядомы павесіў на помнік бела-чырвоны польскі шалік".
Суд палічыў віну мужчыны даказанай і арыштаваў яго на 10 сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.