Жыхарка Гродна звярнулася ў міліцыю з-за хлебных крошак на даху яе аўто

Птушкі на аўтамабілі, ілюстрацыйнае фота

Птушкі на аўтамабілі, ілюстрацыйнае фота / kostroma.today

Жыхарка Гродна звярнулася ў міліцыю з просьбай знайсці нядобразычліўцаў, якія раскрышылі хлеб на даху яе аўтамабіля.  Жанчына лічыць, што гэта было зроблена знарок — каб птушкі разам з хлебам склявалі лакафарбавае пакрыццё яе новага аўтамабіля.

Яна мяркуе, што гэта маглі зрабіць суседзі. "З зайздрасці", — перакананая жанчына. Аўтамабіль яна купіла некалькі дзён таму ў салоне. У міліцыі вырашылі ўсё ж такі правесці праверку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі