У Мінску дзяўчына пасля сваркі з хлопцам пашкодзіла восем аўтамабіляў

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Восем аўтамабіляў за вечар пашкодзіла ў Мінску 21-гадовая дзяўчына. У той вечар яна адпачывала ў барах на вуліцы Зыбіцкай, па дарозе дадому купіла піва, распавядае агенцтва "Мінск-Навіны". Следчым пазней яна казала, што прычынай учынку стала сварка з хлопцам, была засмучаная, таму вырашыла спагнаць злосць на аўтамабілях. Прыступ хуліганства здарыўся ў двары жылых дамоў на вуліцы Кахоўскай.

Дзяўчына адгінала складзеныя люстэркі задняга выгляду і бутэлькай разбівала лінзы. Пацярпелі Geely Emgrand, Skoda Octavia, Audi A6, BMW X1, Honda CR-V, Honda Civic, Lada Vesta і Renault Sandero. Яна разбіла люстэркаў на суму 2 680 рублёў. Спынілася толькі, калі ў адным з аўтамабіляў спрацавала сігналізацыя. Да таго моманту відавочцы ўжо выклікалі міліцыю, дзяўчыну затрымалі. На яе завялі крымінальную справу за наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства. Санкцыя па гэтым артыкуле (ч. 1 арт. 339 КК РБ) прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі, распавялі ў пракуратуры Цэнтральнага раёна Менска.

Там адзначылі, што дзяўчына раскаялася і ўжо кампенсавала пацярпелым шкоду. Пра яе вядома, што яна працуе прадавачкай, раней не судзімая, але прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці. Да суда дзяўчыну пакінулі на волі пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі