“Жыроўка” падаражае на 5 долараў толькі ў сакавіку?

“Жыроўка” падаражае на 5 долараў толькі ў сакавіку?

У апошні дзень года Аляксандр Лукашэнка падпісвае указ з новымі, дапушчальнымі тарыфамі на “камуналку”. СМІ пішуць, што  пацяжэлыя на 5 долараў “жыроўкі” беларусы атрымаюць ўжо ў лютым.

Але ёсць нюанс: падаражанне камунальных паслуг залежыць ад мясцовых чыноўнікаў, якія мусяць, арыентуючыся на ўказ, змяніць тарыфы, узгадніць іх і апублікаваць. Толькі пасля гэтага яны будуць дзейнічаць!  Але мясцовыя ўлады фізічна не могуць зрабіць гэта за навагоднюю ноч. Таму падаражання ў лютым чакаць не варта.

“Указ мусіў выйсці раней, каб мы прайшлі ўзгадненне. Таму, як цяпер вырашыцца пытанне, не вядома”, — губляюцца перад пытаннем Еўрарадыё адказныя за кошты на “камуналку” у Магілёўскім аблвыканкаме.

Па законе, новыя тарыфы могуць быць прынятыя з моманту публікацыі рашэння аблвыканкамаў і гарвыканкамаў. І пры гэтым указ не абавязковы. Напрыклад, 9 студзеня 2017 года Мінгарвыканкам публікуе новыя кошты на “камуналку” на год. Рашэнне дзейнічае з 9 студзеня, з моманту публікацыі.

“Мы тады лічылі да моманту прыняцца па адным тарыфе, а пасля — па іншым”, — пацвярджаюць Еўрарадыё ў разлікова-касавым цэнтры Фрунзенскага раёна Мінска.

У 2016 годзе новыя тарыфы Мінгарвыканкам прымаў з 13 студзеня 2016 году і дзейнічалі яны з 13 студзеня. На календары ўжо 9 студзеня, значыць, новыя тарыфы прымуць на гэтым тыдні, і толькі на наступным іх узгодніць Мінюст. І запрацуюць яны з сярэдзіны месяца, а “жыроўкі” у лютым прыбавяць толькі напалову.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі