"Мінскводаканал" папярэдзіў аб праблемах з вадой у некаторых раёнах
Вада, ілюстрацыйнае фота
6 і 7 кастрычніка ў некаторых раёнах Мінска часова пагоршыцца якасць вады, а часам яна будзе адсутнічаць. Пра гэта папярэджвае "Мінскводаканал".
Гэта звязана з планавымі работам на вонкавых сетках водазабеспячэння.
Пагаршэнне якасці вады магчымае ў раёне праспекта Ракасоўскага, вуліц Пляханава, Малініна, Мяржынскага, Калініна, Талбухіна, Кунчаўшчына, Адэская ў перыяд па 9 кастрычніка ўключна.
У ноч з 6 на 7 кастрычніка (з 23:00 да 6:00) не будзе халоднай вады ў частцы дамоў на праспекце Ракасоўскага і вуліцы Мяржынскага.
А 7 кастрычніка ў розныя прамежкі часу не будзе халоднай вады ў дамах па вуліцах Кунцаўшчына, Адэская, Чарвякова, Лынькова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.