Жывой трансляцыі з сустрэчы Лукашэнкі з журналістамі дзяржаўных СМІ не будзе

Жывой трансляцыі з сустрэчы Лукашэнкі з журналістамі дзяржаўных СМІ не будзе

Жывой трансляцыі ў радыё- і тэлеэфіры з сённяшняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі дзяржаўных СМІ не будзе. Адказы кіраўніка дзяржавы на пытанні абяцаюць на працягу дня змяшчаць на сайце БЕЛТА і паказваць у навінах на тэлеканалах. Вядома, што сустрэча пройдзе “на базе Белтэлерадыёкампаніі”. Лукашэнку там азнаёмяць з пераходам на вяшчанне ў HD-фармаце, з абнаўленнем тэхнікі, з перспектывамі развіцця навінавага вяшчання. Чакаецца, што на сустрэчы ў тэлестудыі будуць прысутнічаць больш за 130 журналістаў.

Як вядома, яшчэ напярэдадні ўсім жадаючым было прапанавана дасылаць свае пытанні да Аляксандра Лукашэнкі на паштовую скрыню [email protected]. Нібыта, кіраўнік дзяржавы гатовы адказаць “на самыя арыгінальныя пытанні”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі