Жывы эфір. А 15-й падводзім вынікі #БНР100 з Юрыем Губарэвічам
25 сакавіка ў Мінску гучна адсвяткавалі Дзень Волі. За пяць гадзін, якія доўжыліся мітынг і канцэрт, на пляцоўцы перад Оперным тэатрам пабывала ад 5 да 50 тысяч гледачоў (па розных падліках. Еўрарадыё налічыла 18 тысяч).
Прыкладна за месяц да святочнай даты канцэрт быў нечакана дазволены гарадскімі ўладамі. Часу на тое, каб арганізаваць акцыю, было не шмат, але арганізатары здолелі вырашыць усе пытанні: ад намётаў з ежай да часовых прыбіральняў.