Зміцер Вайцюшкевіч напісаў песні для Хведара Шчавеля
Сінгл мае назву “Шо Шо” і распаўсюджваецца сярод маршрутчыкаў і таксістаў.
Зміцер Вайцюшкевіч: “Я выдаў сінгл. Імя артыста — Хведар Шчавель. Музыку пісаў я. Хто там спявае — ніхто не ведае. Кажуць, што я, але мне ўсё роўна. Сінгл складаюць 5 песень лірычна-турэмнага і беларуска-народнага характару. Хведар Шчавель, магчыма, нарадзіўся ў раёне возера Шо. У яго частковая амнезія. Нармальны, спакойны, беларукі хлопец”.
Вайцюшкевіч не выключае, што сінгл з’яўляецца прадвеснікам яго будучага шансон-альбома. Праўда, даты рэлізу музыка не называе.