Зміцер Вайцюшкевіч упершыню за тры з паловай гады сыграе канцэрт у Мінску

29 кастрычніка Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra дадуць першы за тры з паловай гады сольны канцэрт у Беларусі. Цяпер музыкі актыўна рыхтуюць вялікую праграму з лепшых песень.

“Па-першае, за апошнія гады было запісана нямала песень, а па-другое, канцэрт будзе прысвечаны Генадзю Бураўкіну і Рыгору Барадуліну, якіх сёлета не стала, — распавядае пра будучую імпрэзу Зміцер Вайцюшкевіч. — Мне вельмі не хапае іх радасці! Яны былі перакананыя, што нешта мусіць змяніцца. Але да гэтага моманту, на жаль, яны так і не дажылі. Шкада!”

Апошні раз Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra выступалі ў Беларусі 8 сакавіка 2011 года. Пасля чаго ўсе спробы арганізаваць сольны канцэрт па розных прычынах правальваліся. Менавіта таму спявак вырашыў не губляць магчымасці і праз тры з паловай года “маўчання” выступіць поўным складам.

“Можа, гэта апошні канцэрт, трэба яго з аркестрам адыграць”, — жартуе Зміцер.

Сольны выступ Змітра Вайцюшкевіча пройдзе ў мінскім ПК імя Шарко (вул. Уральская, 3). Пачатак мерапрыемства — 19:00. Квіткі хутка з’явяцца ў продажы, кошт: 100—150 тысяч рублёў. Падрабязнасці на сайце euroradio.fm або па тэлефоне +375296490888

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі