Знайшоўся кітайскі рэжысёр, які знік у Гомелі
Знайшоўся кітайскі рэжысёр, які знік у Гомелі, інфармуе партал TUT.by. Замежнік сам выйшаў на сувязь і паведаміў, што ў яго ўсё добра, ён збіраецца вярнуцца ў Мінск.
41-гадовы рэжысёр лялечнага тэатру з КНР Чэй Ёнг Фэй прыляцеў у беларускую сталіцу 13 лістапада. Ён пабываў у дзіцячым тэатры лялек, а пасля з нейкай прычыны паехаў у Гомель. Там кітаец схадзіў у лялечны тэатр і з 16 лістапада на сувязь са знаёмымі перастаў выходзіць: тэлефон быў недаступны, на паведамленні ў месенджарах не адказваў. Замежніка пачалі шукаць — міліцыя і валанцёры. Аднак кітаец знайшоўся сам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.