Знешні дзярждоўг Беларусі складае 18,5 млрд долараў
![Знешні дзярждоўг Беларусі складае 18,5 млрд долараў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2021-07-28t121012z_450708414_rc2oto9iq9je_rtrmadp_3_global-markets-outlook.jpg.webp?itok=qxB5uqKZ)
Знешні дзярждоўг Беларусі на 1 ліпеня 2021-га складаў 18,5 млрд долараў ЗША. З пачатку года ён зменшыўся на $0,1 млрд ці на 0,6%, паведамляе Мінфін.
У першым паўгоддзі былі прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную $729,3 млн долараў (629 млн долараў — ад урада РФ). Пагашэнне знешняга дзярждоўгу ў той жа перыяд склала 881,2 млн долараў.
Дзяржаўны доўг Беларусі ў студзені-чэрвені павялічыўся на 0,4 млрд рублёў (на 0,7%) і складаў 58,2 млрд рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.