Знікла сувязь з палітвязнем Яўгенам Прапольскім

Яўген Прапольскі / фота з сацсетак​
Яўген Прапольскі / фота з сацсетак​

Знікла сувязь з палітвязнем Яўгенам Прапольскім, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на ягоную сям'ю. Сваякі кажуць, што ад Яўгена няма лістоў, спатканняў ім не даюць, а ў адміністрацыі калоніі на пытанні не адказваюць.

Праваабаронцы таксама адзначаюць, што днямі з'явілася інфармацыя, быццам Яўген спрабаваў збегчы з бабруйскай калоніі, дзе адбывае тэрмін. Але родныя ў гэта не вераць.

Яўгена Прапольскага затрымалі ў верасні 2020 года. Ён быў адным з фігурантаў па "справе ўдзельнікаў чата". Яго абвінавачвалі па двух артыкулах: "удзел у масавых беспарадках" (ч.2 арт. 293 КК РБ) і "наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці"  (арт. 218 КК РБ). У ліпені 2021 года суд асудзіў яго на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

На судзе Яўген казаў пра катаванні, пра тое, што яго "прымушалі пісаць чыстасардэчнае прызнанне на імя начальніка УСК".

"Мне пагражалі, катавалі — білі маім электрашокерам. Добраахвотна я не пісаў заявы. Потым у мяне праблемы са здароўем былі: было дрэнна, кружылася галава, была адбітая нага", — расказваў Яўген.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі