Жыццё пад санкцыямі становіцца нормай для Беларусі

Перадумоў для таго, каб санкцыі былі знятыя, няма / shutterstock.com
Перадумоў для таго, каб санкцыі былі знятыя, няма / shutterstock.com

Рост беларускага знешняга гандлю з краінамі Балтыі ў апошнія месяцы 2021 года не значыць, што санкцыі не працуюць. Хутчэй за ўсё, беларускія партнёры закупляліся ў запас да тэрмінаў, калі супрацоўніцтва з Беларуссю будзе забаронена, расказаў незалежны аналітык Сяргей Чалы ў эфіры Еўрарадыё.

Таму станоўчы трэнд кароткатэрміновы. Важна, што санкцыі не толькі азначаюць страты пасля набыцця моцы, але і становяцца новым фарматам дыялогу Захаду з Беларуссю.

Жизнь под санкциями становится нормой для Беларуси

— Нічога дзіўнага тут няма. Як выбудаваны дызайн амерыканскіх санкцый: новыя кантракты немагчыма заключаць пасля 1 студзеня 2022 года. Старыя кантракты працягваюць працаваць да 1 красавіка гэтага года. Адпаведна, ідэя набраць як мага больш. Гэта тое, што рабіла Yara, адцягваючы гэты момант сыходу, разумеючы, што ўсё роўна давядзецца прагнуцца.

Таму, хутчэй за ўсё, гэтыя месяцы — разавая сітуацыя. Як рэзкі рост продажаў у мінскім метро перад падвышэннем кошту праезду. Давайце паглядзім на тэндэнцыю наступных двух кварталаў і паспрабуем ацаніць, працуюць санкцыі ці не.

Вядома, яны дзіравыя. Але фокус у тым, што гэтыя дзіркі ў далейшым будуць выяўляцца і паступова закрывацца. Для гэтага якраз прыдуманы амерыканскі механізм, які дазваляе аператыўна мяняць санкцыі. Яны [ЗША. — Еўрарадыё] ў гэтым выпадку выступаюць залатым стандартам, на які пачынаюць арыентавацца ўсе астатнія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі