Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў ліпені выраслі на 315 млн долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў ліпені выраслі на 315 млн долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў ліпені выраслі на 315 млн 400 тысяч долараў ЗША. На 1 жніўня яны складалі 4 млрд 629 млн 600 тысяч долараў, у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду. У нацыянальным вызначэнні аб'ём ЗВР павялічыўся на 394,5 млн долараў, на 1 жніўня ён склаў 5 млрд 186 млн долараў.

Як адзначае прэс-служба Нацбанка, павелічэнню золатавалютных рэзерваў пасадзейнічаў другі транш фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Таксама ў мінулым месяцы паступілі сродкі ад продажу Мінфінам і Нацбанкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, валюта набывалася Нацыянальным банкам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. Згадваюцца паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. У гэты ж перыяд павялічыўся кошт золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Што да адмоўнага ўплыву на стан ЗВР, дык аказала яго найперш пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў ліпені выраслі на 315 млн долараў
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі