Зрабіць ПЦР-тэст на COVID-19 у аэрапорце цяпер можна толькі па запісе

Лабараторыя ў Нацыянальным аэрапорце /airport.by​
Лабараторыя ў Нацыянальным аэрапорце /airport.by​

Зрабіць ПЦР-тэст на COVID-19 у Нацыянальным аэрапорце з 10 красавіка можна будзе толькі паводле папярэдняга электроннага запісу, паведамілі ў Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Запісацца можна будзе на сайце цэнтра ў пятніцы з 9:00 на любы дзень наступнага тыдня. 

Лабараторыя ў Нацыянальным аэрапорце працуе без выходных: з панядзелка па пятніцу — з 6:30 да 18:00, у суботу і нядзелю — з 6:30 да 17:00.  З 12:00 да 13:00 прадугледжаны тэхнічны перапынак.

Забор матэрыялу для даследавання робяць да 16:00 у будні і да 15:00 у выходныя дні. Вынік будзе гатовы праз 2,5 гадзіны.

Кошт ПЦР-даследавання для грамадзян Беларусі складае 95 рублёў 71 капейку, для замежнікаў — 113 рублёў 48 капеек.

Варта адзначыць, што з лютага, калі аэрапорт пачаў аказваць гэтую паслугу, тэставанне метадам ПЦР істотна падаражэла. Тады з грамадзян Беларусі за гэтую паслугу бралі 39 рублёў 80 капеек, а з замежнікаў — 57 рублёў 58 капеек.

ПЦР-тэст неабходны для ўезду ў многія краіны, якія ўвялі абмежаванні ў сувязі з пандэміяй COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі