ЗША могуць увесці забарону на транзакцыі расійскіх банкаў

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША​  / Reuters
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША​  / Reuters

ЗША гатовыя ўвесці забарону на апрацоўку транзакцый расійскіх банкаў. Гэтая мера ёсць у праекце санкцый супраць Масквы, які распрацавала адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на тры крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Паводле дадзеных крыніц, санкцыі ўвядуць у выпадку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Мяркуецца, што гэтыя абмежавальныя меры нанясуць сур'ёзную шкоду расійскай эканоміцы.

Канчатковы спіс расійскіх банкаў, якія падпадаюць пад санкцыі, пакуль не сфармаваны. Аднак крыніцы агенцтва мяркуюць, што пад санкцыі з вялікай верагоднасцю могуць трапіць ВТБ, Сбербанк, ВЭБ.РФ і Газпромбанк.

Акрамя таго, ЗША маюць намер папоўніць чорных спіс расійскіх фізічных асоб і кампаній, якім забараняецца весці справы з грамадзянамі Штатаў. Іх актывы ў ЗША будуць замарожаныя.

Напярэдадні стала вядома, што прэзыдэнты ЗША і Расіі Джо Байдэн і Уладзімір Пуцін пагадзіліся на прапанову французскага лідара Эманюэля Макрона правесці саміт па бяспецы. На гэтым тыдні дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў павінны прапрацаваць парадак гэтай сустрэчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі