ЗША пагражаюць выйсці з Савета ААН па правах чалавека

ЗША пагражаюць выйсці з Савета ААН па правах чалавека

ЗША патрабуе ад Савета ААН па правах чалавека прывесці сябе ў парадак. У адваротным разе Злучаныя Штаты пагражаюць пакінуць гэтую структуру. З адпаведным ультыматумам у Жэневу накіравалася пастаянная прадстаўніца ЗША ў ААН Нікі Хэйлі, перадае Радыё "Свабода". Хэйлі мае статус чальца кабінета Дональда Трампа.

ЗША лічаць, што ў Савеце занадта шмат краін, дзе адбываюцца абуральныя парушэнні правоў чалавека. Да таго ж, па словах Хэйлі, Савет рэгулярна "робіць разнос" Ізраілю.

Прадстаўніца ЗША папярэдзіла структуру ААН, што, калі яе паводзіны не зьменяцца, то Штаты будуць адстойваць сваю пазіцыю па праблеме правоў чалавека па-за гэтым органам. Адпаведнае рашэнне Белы дом і Дзярждэпартамент прымуць па заканчэнні цяперашняй сесіі Савета 23 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі