У Манголіі затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі супраць візіту Лукашэнкі
У Манголіі Аляксандра Лукашэнку назвалі "ваенным злачынцам"
У Манголіі затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі супраць візіту Аляксандра Лукашэнкі. Група актывістаў з руху "Не вайне!" выйшла на плошчу Сухэ-Батар у сталіцы краіны. Яны збіраліся ўзняць украінскі сцяг, але не паспелі — іх скруціла паліцыя.
Як піша news.mn, актывістаў пратрымалі ў пастарунку 2,5 гадзіны, не патлумачыўшы прычыны затрымання. Яны збіраюцца скардзіцца на незаконнае затрыманне і зафіксуюць цялесныя пашкоджанні.
Напярэдадні візіту Лукашэнкі экс-прэзідэнт Манголіі Элбэгдорж Цахіагійн заклікаў арыштаваць яго. Ён назваў госця "асобай, якая ўчыніла злачынствы супраць чалавечнасці". Удзельнікі акцыі пратэсту называюць Аляксандра Лукашэнку "ваенным злачынцам паводле міжнароднага крымінальнага права". Яны патрабуюць яго высылкі з краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.