ЗША скінулі на пазіцыі баевікоў у Афганістане найбуйнейшую неядзерную бомбу
ЗША скінулі на пазіцыі баевікоў тэрарыстычнай “Ісламскай дзяржавы” ў Афганістане найбуйнейшую неядзерную бомбу — GBU-43 (“маці ўсіх бомбаў”, мяркуецца, што амерыканцы маюць 15 такіх бомбаў). Яе даўжыня складае 9 метраў, яна важыць амаль 10 тон. Раней гэтая бомба ў баявых умовах не выкарыстоўвалася, а апошняе тэставанне адбылося ў 2003 годзе, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.
Неядзерную бомбу скінулі на комплекс тунэляў, якія выкарыстоўваюцца баевікамі ў раёне Ачын у правінцыі Нангахар каля мяжы з Пакістанам.
Вядома, што “маці ўсіх бомбаў” кіруецца з дапамогай навігацыйнай сістэмы GPS. Яе скінулі з борта ваенна-транспартнага самалёта МС-130. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў гэтую бамбёжку “чарговай вельмі ўдалай місіяй амерыканскіх Узброеных Сіл”.