ЗША ўзмацнілі назіранне за ядзернай зброяй Расіі
Назіранне адбываецца ў паветры, космасе і кіберпрасторы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Выведка ЗША і іх саюзнікаў узмацніла назіранне за ядзернай зброяй Расіі. У Вашынгтоне асцерагаецца, што прыкметы падрыхтоўкі да ядзернага ўдару ўдасца выявіць занадта позна. Пра гэта піша амерыканскае выданне Politico, якое спасылаецца на былых і дзейных чыноўнікаў урада ЗША. Яны гавораць найперш пра тактычную ядзерную зброю. Назіранне адбываецца ў паветры, космасе і кіберпрасторы.
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін неаднаразова ў сваіх прамовах згадваў пра магчымасць выкарыстання ядзернай зброі "для абароны сваёй тэрыторыі". 21 верасня ён падкрэсліў, што "гэта не блеф". Падобныя заявы гучалі і ад іншых прадстаўнікоў улады РФ, а таксама прапагандыстаў. Пагроза становіцца яшчэ большай у сувязі з магчымай анэксіяй у самы бліжэйшы час Масквой акупаваных тэрыторый Украіны, на якіх правялі "рэферэндумы" аб далучэнні да РФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.