Звольніўся першы сакратар упраўлення Еўропы МЗС Беларусі
Звольніўся першы сакратар упраўлення Еўропы МЗС Беларусі Павел Слюнькін. Пра гэтае рашэнне ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
Нядаўна былы амбасадар у Францыі і адзін з лідараў Каардынацыйнай рады Павел Латушка анансаваў звальненне трох дзясяткаў беларускіх дыпламатаў. Паводле яго слоў, "чыстка" адбываецца з-за іх грамадзянскай пазіцыі, якую яны выказвалі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
facebook.com/pavel.slunkin
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.