Зяленскі аб'явіў пра запуск глабальнай ініцыятывы для дапамогі Украіне
Уладзімір Зяленскі аб'явіў пра запуск глабальнай ініцыятывы United24 для дапамогі Украіне. Пры дапамозе адпаведнага партала кожны можа зрабіць ахвяраванне на дапамогу ўкраінцам. Карыстальнік можа абраць мэту: абарона і размініраванне, медычная дапамога ці адбудова краіны.
"Кожны можа зрабіць ахвяраванне ў адзін клік з любой краіны, — паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта. — Гэта могуць быць як асобныя свядомыя грамадзяне, прадпрымальнікі, так і буйныя тэхналагічныя карпарацыі".
У Кіеве спадзяюцца, што United24 "стане менавіта тым лічбавым сервісам, які аб'яднае ўвесь цывілізаваны свет для падтрымкі Украіны". Ахвяраванні будуць паступаць на рахункі Нацбанка, замацаваныя за адпаведнымі міністэрствамі.
Украіна з 24 лютага стрымлівае агрэсію Расіі і спадзяецца на дапамогу вольнага свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.