Зяленскі: мы гатовы да дыялогу з Расіяй, але ўжо з іншым расійскім прэзідэнтам

Уладзімір Зяленскі / t.me/V_Zelenskiy_official
Уладзімір Зяленскі / t.me/V_Zelenskiy_official

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў пятніцу пасля пасяджэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны выступіў з заявай. "Украіна падпісвае заяўку на ўступленне ў паскораным парадку ў NATO", — паведаміў ён.

"Украіна — член NATO цяпер дэ-факта, і павінна стаць членам NATO дэ-юрэ, — заявіў Зяленскі. — Сёння Украіна падае заяўку, каб зрабіць гэта дэ-юрэ. У паскораным парадку".

Як вядома, у паскораным парадку ў Паўночнаатлантычны альянс прымаюць Швецыю і Фінляндыю. Прэзідэнт Украіны разумее, што такое рашэнне патрабуе часу і кансенсусу, таму да моманту, калі Украіна стане членам NATO, ён прапанаваў падпісаць калектыўную дамову бяспекі. Увечары 30 верасня чакаецца заява генеральнага сакратара NATO Енса Столтэнберга. Можна чакаць, што ён пракаментуе заяву Уладзіміра Зяленскага.

Яшчэ адна гучная заява Зяленскага: "Мы гатовы да дыялогу з Расіяй, але ўжо з іншым расійскім прэзідэнтам, [не з Пуціным]". Украінскі прэзідэнт яшчэ раз падкрэсліў, што ўся тэрыторыя Украіны будзе вызвалена ад расійскіх акупантаў.

Кіеў адрэагаваў на далучэнне да РФ "новых тэрыторый" — "Л/ДНР", а таксама Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны паводле фэйкавых "рэферэндумаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі