Зяленскі назваў ракетны ўдар расіян па Лазавой "абсалютным злом"
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў ракетны ўдар, які ў пятніцу расіяне нанеслі па цэнтры Лазавой у Харкаўскай вобласці. Былі параненыя сем чалавек, сярод іх — 11-гадовае дзіця.
"Расійскі ракетны ўдар па толькі што рэканструяваным Доме культуры, — напісаў Зяленскі ў Telegram. — ...Акупанты вызначылі сваімі ворагамі культуру, адукацыю і чалавечнасць. І не шкадуюць для іх ні ракет, ні бомбаў. Што ў галаве ў людзей, якія выбіраюць вось такія мішэні? Абсалютнае зло, абсалютная глупства".
Расійскі бок заявіў пра "знішчэнне вайсковага арсенала". А пад ракетны ўдар трапіў дом культуры. Будынак быў разбураны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.