Зяленскі не падпісаў закон аб прымусовай хімічнай кастрацыі педафілаў
Уладзімір Зяленскі наклаў вета на закон аб прымусовай хімічнай кастрацыі за згвалтаванне і разбэшчванне непаўналетніх, інфармуе прэс-служба ўкраінскага парламента. Яго прыняў у канцы сваёй дзейнасці папярэдні склад Вярхоўнай Рады. У ліпені дакумент падпісаў тагачасны старшыня парламента Андрэй Парубій і адправіў на подпіс прэзідэнту. Закон прадугледжвае, што хімічнай кастрацыі не падлягаюць асобы, малодшыя за 18 гадоў і старэйшыя за 65 гадоў.
Зяленскі вярнуў дакумент ва ўжо новую Вярхоўную Раду з прапановамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.