Зяленскі: пакуль не бачым рэальнай пагрозы паўторнага ўварвання з Беларусі
Украіна не бачыць рэальнай пагрозы новага ўварвання з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў панядзелак падчас сустрэчы з журналістамі.
"Мы рыхтуемся да ўсіх рызык уварвання, але пакуль нашыя аналітыкі, эксперты, не бачаць рэальных рызык паўторнага ўварвання з Беларусі", — цытуе яго выказванне zn.ua.
Раней спікер Міністэрства абароны Украіны Аляксандр Матузянік паведаміў, што на тэрыторыі Беларусі па-ранейшаму застаюцца падраздзяленні расійскіх войскаў з ракетнымі комплексамі "Іскандэр-М" і самалётамі. Па словах Матузяніка, пагроза ракетных удараў з тэрыторыі Беларусі па Украіне захоўваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.