Зяленскі — Пуціну: сядзь са мной за стол перамоваў, толькі не на 30 метраў

Зяленскі — Пуціну: сядзь са мной за стол перамоваў, толькі не на 30 метраў

У чацвер украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў Кіеве адказваў на пытанні журналістаў заходніх СМІ. Ён гаварыў пра тое, што Украіна стала "плотам" паміж цывілізацыяй і не цывілізацыяй. Ён перакананы, што Уладзімір Пуцін не спыніцца на Украіне, таму яго трэба спыніць.

"Не хочаш цяпер сысці, сядзь са мной за стол перамоваў, — звярнуўся Зяленскі да Пуціна. — ...Толькі не на 30 метраў, як з Макронам, Шольцам. Я ж сусед, я не кусаюся! Я нармальны мужык".

Украінскі прэзідэнт заявіў, што Украіна — мірная краіна, якая нікому не пагражае і "не захоплівае чужыя землі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі