Зяленскі расказаў пра зацверджаны план на выпадак яго гібелі

Зяленскі расказаў пра зацверджаны план на выпадак яго гібелі

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі расказаў пра зацверджаны план на выпадак яго гібелі. У адпаведнасці з ім Украіна не засталася б у крытычны момант без кіраўніцтва. Зяленскі нагадаў, што Украіна — парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка. Разам з ім дзяржавай кіруюць прэм'ер-міністр і кіраўнік парламента.

"Мы разумелі, калі будзе тая ці іншая страта, мы будзем гатовыя да гэтага працэсу, — гаварыў украінскі прэзідэнт. — Мы падзялілі кабмін на дзве часткі, гэта было два дубля, каб краіна магла быць абаронена нават ад такіх вынікаў".

Раней прадстаўнікі ўладаў Украіны заяўлялі, што на пачатку расійскай агрэсіі былі спробы замахаў на Уладзіміра Зяленскага, але дыверсантаў, закінутых у Кіеў, знішчылі. Зяленскі лічыць, што пагроза яго жыццю існуе і цяпер. Тым больш, што Мінабароны РФ пагражала ўдарамі па кіраўніцтву Украіны ў Кіеве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі