Зяленскі: сем краін гатовыя абмяркоўваць гарантыі бяспекі для Украіны

Зяленскі: сем краін гатовыя абмяркоўваць гарантыі бяспекі для  Украіны

Сем краін гатовыя абмяркоўваць змест міжнароднага пагаднення па гарантыях бяспекі для Украіны. Пра гэта Уладзімір Зяленскі расказаў у інтэрв'ю турэцкаму выданню Habertürk.

"ЗША, Вялікабрытанія, Турцыя, Польшча, Германія, Францыя, Ізраіль — гэта яшчэ не ўсе гаранцёры, але я назваў тыя краіны, якія гатовыя прыязджаць і абмяркоўваць спіс гарантый бяспекі",цытуе яго словы УНІАН. 

Зяленскі лічыць першым крокам сустрэчу з гарантамі. Потым павінна быць выпрацаванае аб'яднанае разуменне гарантый бяспекі. І толькі пасля гэтага — кантакты з Расіяй.

Ён дадаў, што частка краін гатовыя падтрымліваць Украіну цалкам, а частка — не. Меавіта таму і патрэбная сустрэча на ўзроўні дарадцаў, дзе абмяркуюць пункты патэнцыйнага дакумента.

Зяленскі удакладніў, што такая сустрэча "дакладна будзе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі