Зяленскі: у Дзясне знайшлі целы 87 ахвяр расійскага ракетнага ўдару
У Дзясне ў Чарнігаўскай вобласці Украіны знайшлі целы 87 ахвяр расійскага ракетнага ўдару. Пра гэта заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас выступу па відэасувязі перад удзельнікамі Сусветнага эканамічнага форума ў Давосе.
Ракетная атака па вайсковай частцы адбылася яшчэ 17 траўня. Некалькі дзён адбываўся разбор завалаў. Працы скончыліся ў панядзелак.
У Дзясне знаходзіцца навучальны цэнтр Узброеных сіл Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.