Зяленскі: уварванне ва Украіну — гэта пачатак вайны супраць Еўропы

Зяленскі: уварванне ва Украіну — гэта пачатак вайны супраць Еўропы

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў з новым зваротам. Большая яго частка была адрасанавая еўрапейцам. 

Зяленскі падзякаваў за санкцыі, уведзеныя супраць Расіі пасля пачатку агрэсіі. Але, на яго думку, гэтага недастаткова. "Еўропа мае дастаткова сілы, каб спыніць агрэсію", — упэўнены ён Украінскі прэзідэнт прапанаваў такія меры, як ануляцыя візаў для расіян, адключэнне Расіі ад SWIFT, поўная яе ізаляцыя ды інш.

Па словах Зяленскага, абарона Украіны ад расійскай агрэсіі — гэта пытанне еўрапейскай бяспекі ў цэлым: "Калі бомбы падаюць у Кіеве, гэта адбываецца ў Еўропе, а не толькі ва Украіне". Уварванне ва Украіну ён ацаніў як пачатак вайны супраць Еўропы.

Пад канец прамовы Зяленскі чарговы раз звярнуўся да Уладзіміра Пуціна: "Давайце сядаць за стол перамоваў, каб спыніць гібель людзей".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі